Идет загрузка модуля поиска туров

Турыстычная атракцыя па Беларусi! Цыкл майстар-класаў нацыянальнай кухнi “Наша страва”

Опубликовано: 3-02-2016, 02:42

Шаноўныя сябры і калегі,


Сёлета мы разам з сядзібай "Марцінова Гусь” запускаем  цыкл майстар-класаў і міні-семінараў "Наша страва”, прысвечаных найбольш знакавым стравам нацыянальнай кухні.

Мяркуецца, што яны будуць праводзіцца 1-2 разы на месяц, як правіла, у нядзелі, найбліжэйшыя да важных святаў гаспадарчага або хрысціянскага календароў, пры наяўнасці не менш як 8 зацікаўленых гасцей. Першая такая імпрэза запланаваная на нядзелю 28 лютага, пачатак а 12-й гадзіне. Першая тэма – цэпеліны, або клёцкі з душамі.
 

Кошт: 1) самастойны транспарт, на дарослага -300 000 бел рублеў, дзецi да 16 год бясплатна, другi дарослы з сям'i -150 000 бел рублеў



2) аўтобус +эскурсiя з майстар-класам, на дарослага-450 000 бел рублеў, дзецi да 16 год-150 000, другi дарослы з сям'i -300 000 бел рублеў



 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

У праграме:

- Кароткая гісторыка-культурная лекцыя пра цэпеліны, яны жа клёцкі
- Майстар-клас па прыгатаванні цэпелінаў
- Абед-дэгустацыя (апроч асноўнай стравы, якую ўздзельнікі прыгатуюць самі, таксама салата, дэсерт і напоі)
- Невялічкая сувенірная крамка
- Віктарына на веданне беларускай нацыянальнай кухні
- Дэманстрацыя кароткага фільма з серыі "Гісторыя беларускай страўні”
- Выдача імяннога сертыфіката і невялічкага падарунка
Магчымы як непасрэдны індывідуальны заезд на сядзібу (пры неабходнасці – з падборам гасцей з аўтобуснага прыпынку ў в. Падневічы), так і заезд, спалучаны з экскурсіяй па нашых ваколіцах (Ракаў-Івенец) на групавым транспарце ад нас.


Першы занятак: Клёцкі з душой

Як толькі не завуць у нас гэтую страву! клёцкі з душамі, бульбяныя калдуны, пызы…. У міжваеннай Літве вялікія даўгаватыя бульбяныя клёцкі сталі называць цэпелінамі, парадыруючы грозныя нямецкія дырыжаблі 1-й Сусветнай вайны. З 1970-х, з лёгкага рукі літоўцаў так пачалi звaць і беларускія бульбяныя клёцкі. У гэтым ёсць своеасаблівая, хоць і прыкрая, гістарычная справядлівасць. Менавіта налёты нямецкіх дырыжабляў, якія базаваліся пад Вільняй, на Мінск у 1916 г., першыя бамбардзіроўкі будучай беларускай сталіцы з паветра, упершыню пазнаёмілі і літоўцаў, і беларусаў з грознай зброяй імперыялістычнай вайны. Гэтыя сумныя падзеі нават адлюстраваныя на расійскай прапагандысцкай паштоўцы.
Сама жа зыходная канцэпцыя гэтай стравы паўстала ва Ўсходняй Прусіі, прыкладна ў сярэдзіне ХІХ ст., і даволі хутка распаўсюдзілася ў Літве, на ўсходзе Польшчы (у Падляшскім ваяводстве), на захадзе і поўначы Беларусі, - у нас яго часцей звалі клёцкі, клёцкі з душамі ("душой" выступала мясная начынка). Самай папулярнай каляндарнай нагодай паесці "клёцак з душамі" для беларусаў было восеньскае свята памяці продкаў, Дзяды, аб чым кранальна пісаў у вершы "Чышчу бульбу" славуты паэт Рыгор Барадулін:
Там бульбай адбывалі
Святы ўсе:
На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры,
З душамі клёцкі дзень віталі хмуры
У кроплях пары,
Нібыта ў расе.
I на Дзяды таксама клёцкі елі,
Напаміналі, што не вечна ў целе
Душа святло дрыготкае нясе…


Сачыце за раскладам майстар-класаў! Хутка каляндар на ўвесь год!

 

Тэлефануйце велком +375 29 6788605 ( альбо вайбер),мтс +375 33 63 88 605, пiшыце info@tursovet.by


Турыстычная атракцыя па Беларусi! Цыкл майстар-класаў  нацыянальнай кухнi “Наша страва”

 Турыстычная атракцыя па Беларусi! Цыкл майстар-класаў  нацыянальнай кухнi “Наша страва”



Комментарии к статье:

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Наша группа на Facebook

Наша группа Вконтакте

Рекламный блок


Греция. Подбор тура и бронирование
Индивидуальный предприниматель Ермакова Л.В. УНП 192399742
Юридический адрес: 220092, Минск, ул. Одоевского, 16-3-39